беры́лій, ‑ю,
Хімічны элемент, лёгкі светла-шэры метал.
беры́лій, ‑ю,
Хімічны элемент, лёгкі светла-шэры метал.
бе́ры-бе́ры,
Захворванне, якое развіваецца ў выніку няправільнага абмену рэчываў пры адсутнасці ў ежы вітаміну B₁.
[Ад сінгальскага beri — слабасць.]
берэ́йтар, ‑а,
Чалавек, які аб’язджае коней і вучыць верхавой яздзе.
[Ням. Bereiter.]
берэ́йтарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да берэйтара.
берэ́т, ‑а,
Круглы, звычайна мяккі без казырка мужчынскі і жаночы галаўны ўбор.