Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

беспаваро́тны, ‑ая, ‑ае.

Які не будзе зменены, канчатковы, цвёрды, поўны рашучасці. Беспаваротнае рашэнне.

беспаве́траны, ‑ая, ‑ае.

Не запоўнены паветрам. Беспаветраная прастора.

беспадста́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць беспадстаўнага. Беспадстаўнасць аргументацыі.

беспадста́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае пад сабою падстаў; неабгрунтаваны. Беспадстаўныя меркаванні, сцверджанні. Беспадстаўная крыўда.

беспазвано́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае пазваночніка. Беспазваночныя жывёлы.

2. у знач. наз. беспазвано́чныя, ‑ых. Агульная назва ніжэйшых жывёл, якія не маюць пазваночніка.

беспакара́насць, ‑і, ж.

Стан беспакаранага.

беспакара́ны, ‑ая, ‑ае.

Які не атрымаў пакарання, астаўся непакараны. Беспакаранае злачынства.

беспамылко́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць беспамылковага; правільнасць. Беспамылковасць вывадай.

беспамылко́вы, ‑ая, ‑ае.

Правільны, без памылак. Беспамылковы адказ, прагноз. □ З асалодай малюю гадзіну-другую, каб рука пастаянна мела беспамылковае адчуванне пластычнасці формы, лініі. Ліс.

беспара́дак, ‑дку, м.

1. Адсутнасць парадку. На двары ў беспарадку валяліся пасечаныя дровы, ляжалі рассохлае карыта, пагнутае старое вядро і вялізная бочка. Асіпенка. У вочы кінуўся беспарадак, які панаваў на вялікім, як жартавалі ў цэху, кіруючым стале. Шыцік.

2. звычайна мн. (беспара́дкі, ‑аў). Разм. Масавыя народныя хваляванні эканамічнага, рэвалюцыйнага характару.