Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аднакла́сніца, ‑ы, ж.

Жан. да аднакласнік.

аднакла́сны, ‑ая, ‑ае.

Уст. З адным годам навучання — аб навучальных установах у дарэвалюцыйны час. Між тым, у мястэчку ёсць толькі дзве пачатковыя школы: двухкласная міністэрская і аднакласная жаночая. Колас.

аднакле́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з адной клеткі (пра жывёльныя і раслінныя арганізмы). Аднаклетачныя водарасці. Аднаклетачныя бактэрыі.

аднакле́ткавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і аднаклетачны.

аднаклу́бнік, ‑а, м.

Той, хто належыць да таго ж спартыўнага клуба, аб’яднання.

аднаклу́бніца, ‑ы, ж.

Жан. да аднаклубнік.

аднако́лерны, ‑ая, ‑ае.

Афарбаваны ў адзін колер; аднаго колеру; аднатонны. [Неба] нейкае непрыхільнае, мабыць, таму, што чысцюткае, аднаколернае — густа-блакітнае. Марціновіч.

аднако́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Аднаколавая, лёгкая тачка. [Васіль:] «А ручкі ў гэтых аднаколках якраз як у плузе...» Кулакоўскі.

аднако́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Прыстасаваны для ўпрагання аднаго каня; запрэжаны адным канём. Аднаконны плуг. Аднаконная фурманка.

2. Які мае аднаго каня (пра аднаасобніцкую гаспадарку).

аднакра́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць аднакратнага. Аднакратнасць дзеяння. Аднакратнасць дзеяслова.