Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

лята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Тое, што і ляцець (у 1 знач.), з той толькі розніцай, што лятаць абазначае дзеянне, якое паўтараецца ці адбываецца ў розных кірунках. Зграі крумкачоў ляталі ў паветры, апускаліся сям-там на гарачых папялішчах. Лынькоў. На ўласныя бачыў я вочы, Як чайкі над морам ляталі. Бялевіч. // Мець здольнасць трымацца і перамяшчацца ў паветры. Не ўсе птушкі лятаюць. З нар.

2. перан. Разм. Хутка бегаць, хадзіць, ездзіць, насіцца. З палаты ў палату .. [Марына] лятала быццам на крыл[ах] у сваім лебядзіна-белым халаце і накрухмаленай касынцы. Грамовіч. А немцы ляталі па полі, перапорвалі кусты і канавы — усё шукалі парашутыста і не маглі знайсці. Дайліда. // Хутка рухацца. Лятаюць рукі па клавішах.

•••

Летам лятаць — тое, што і летам ляцець (гл. ляцець).

лята́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Тое, што і лятучы (у 1 знач.).

2. Дзеепрысл. незак. да лятаць.

лято́к, ‑тка, м.

1. Адтуліна ў доменнай печы, праз якую выпускаецца метал або шлак.

2. Адтуліна ў вуллі для вылету пчол. [Пчолы] на хвіліну спыняюцца ля самага краю лятка і куляй узлятаюць над кучаравым вішняком. Б. Стральцоў. // Адтуліна ў шпакоўні, дупле і пад. Да самай вялікай яблыні прыбіта жардзіна, на жардзіне — шпакоўня з бярозавай галінкай ля лятка. Лупсякоў.

ляту́н, летуна, м.

Разм.

1. Той, хто лятае. Як і ўсе курыныя, глушэц — лятун далёка не першакласны. В. Вольскі. // Пра таго, хто здольны хутка перамяшчацца, імчацца, скакаць і пад. Гэта не конь, а лятун.

2. перан. Зневаж. Той, хто часта мяняе месца працы з-за асабістай выгады. — Толькі ведай: летуноў я не люблю. І на машыну пакуль што разлічваць табе цяжка. Савіцкі.

ляту́нак, ‑нка, м.

Разм. Мара, летуценне. Усё, што ўчора нам Здавалася нязвычным, Рэальнасцю жывой З лятункаў паўстае. Звонак. Я люблю цябе тую, Якая ты ёсць, — У лятунках, трывогах і радасцях. Калачынскі.

ляту́ха, ‑і, ДМ ‑тусе; ж.

Разм. Жан. да лятун (у 1 знач.).

ляту́часць, ‑і, ж.

Уласцівасць лятучага. Лятучасць рэчыва.

ляту́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Разм. Кароткая вытворчая нарада для вырашэння неадкладных спраў. [Салаўянчык:] — Пасля работы, у канцы змены, мы збіраемся на лятучку і правяраем свае абавязацельствы. Грамовіч.

2. Разм. Пра лёгкі, хуткі від транспарту. Санітарная лятучка. □ Хутка пасля ўзрыву на месца аварыі прыбыла рамонтная лятучка. Краўчанка.

3. Крылападобны выраст на насенні некаторых раслін, які дазваляе яму лёгка разносіцца ветрам.

ляту́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які лятае, носіцца ў паветры. Лятучыя воблакі. // Здольны лятаць, насіцца ў паветры. Лятучае насенне. Лятучыя пяскі. □ Там-сям серабрылася ў паветры лятучае павуцінне. Караткевіч. // перан. Здольны хутка перамяшчацца з месца на месца, мяняць месца. Лятучы партызанскі атрад.

2. перан. Які хутка праходзіць, кароткачасовы (пра час, з’яву і пад.). Хай час пралятае лятучы, Усмешка заўжды, як вясна. Зарыцкі. // Мімалётны, які хутка мяняецца, няўлоўны. У часе прыязнай гамонкі, Лятучых жартаў і прыкрае Ускочыў хлопчык з крыкам звонкім, Каханак Богутаў, Адась. Колас.

3. Які праводзіцца раптоўна і хутка (пра сходы, мітынгі і пад.). Лятучы рэйд. Лятучы мітынг.

4. Які раптоўна пачынаецца і хутка праходзіць (пра хваробы). Лятучая ліхаманка. Лятучы рэўматызм.

5. Спец. Які хутка выпараецца. Лятучы эфірны алей. Лятучыя кіслоты.

•••

Лятучая мыш — гл. мыш.

Лятучая пошта гл. пошта.

Лятучыя рыбы гл. рыба.

ляўка́с, ‑у, м.

Грунт пад афарбоўку або пазалоту на драўляных вырабах.

[Ад грэч. leukos — белы.]