лягчэ́й,
1. Выш. ст. да прысл. лёгка.
2. безас. у знач. вык., каму. Аб паляпшэнні самаадчування, настрою і пад. Хвораму стала лягчэй. Ён заснуў і праспаў да паўдня. Якімовіч.
лягчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе, незак.
1. Памяншацца ў вазе, станавіцца больш лёгкім.
2. безас. каму і без дап. Аб паляпшэнні самаадчування, настрою і пад. Раман зноў пачаў жартаваць. Косцік адчуваў, як з яго сэрца спадае цяжар, як лягчэе ў яго на душы. Арабей.
ля́да, ‑а, М ‑дзе, н.
1. Дзялянка высечанага лесу, хмызняку; высека. Паабапал дарогі ляжала старое ляда з рэдкімі рэшткамі струх[л]елых пнёў. Шамякін.
2. Расчышчанае месца ў лесе пад пасеў або пад сенажаць. Засеяць ляда.
ляда́чы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і лядашчы.
ляда́шчы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Кволы, хілы; нядужы, слабы. За возам, навязаная на повад, брыла лядашчая карова .. падобная на шкілет. Лупсякоў. // Дрэнны, нягодны. [Банадысь:] «Ці няма ў вашым сяле краўца якога, хоць лядашчага?». Крапіва.
2. Стары, струхлелы; збуцвелы. Некалі на выгане пад вярбой стаяла .. лядашчая хатка. Грамовіч. Лядашчая вопратка слаба грэла.. і Людміла Лаўраўна, уздыхаючы, няспынна тупала, пляскала рукамі. Якімовіч.
лядзя́к, ледзяка, м.
1. Невялікі кавалак лёду; ільдзінка. Калёсы тарахцелі па нераста[л]ых ледзяках. Гартны. Пагодзіцца. Са стрэх ледзякі дзінькаюць. Барадулін.
2. перан. Разм. Пра чалавека, які вельмі змёрз ці мае халодны тэмперамент.
лядзя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Абл. Дошка або скрынка з абледзянелым дном для катання зімой з горак. На санках, лядзянках — Грамадка дзяцей. Журба.
лядзя́ш, ледзяша, м.
Разм. Тое, што і лядзяк. Шына саней церла ледзяшы .. на дробны парашок. Баранавых. У вядры замярзае вада — там ляжыць круглы лядзяш. Навуменка.
лядні́к, ледніка, м.
Скопішча вялікай масы паўзучага лёду (у гарах ці палярных абласцях); глетчар.
ля́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ляда.