Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

лява́к, левака, м.

Разм. Апартуніст, які прыкрывае свае дробнабуржуазныя погляды рэвалюцыйнымі фразамі.

лява́цкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да левака, уласцівы яму. Лявацкія паводзіны. Лявацкія погляды.

лява́цтва, ‑а, н.

Разм. Лявацкія погляды, палітыка левакоў.

ляве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца больш левым (у 2, 3 знач.), набліжацца па сваіх поглядах да левых палітычных партый.

ляво́ніха, ‑і, ДМ ‑нісе, ж.

Беларускі парны народны танец, а таксама музыка да гэтага танца. У лявонісе імклівай Пары стройныя ідуць. Броўка.

ляга́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які адносіцца да пароды паляўнічых сабак, што адшукваюць дзічыну нюхам і робяць перад ёй стойку. Лягавы сабака.

2. у знач. наз. ляга́вы, ‑ага, м. Разм. Даносчык, шпег.

лягу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Абл. Жаба. Усюды была безліч лягушак — калі даводзілася ісці паўз балота ці сажалку, яны разляталіся па мокрай траве. Мележ.

лягча́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. лягчаць.

лягча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да лягчаць.

лягча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.

Разм. Выразаць палавыя залозы ў жывёл і чалавека; кастрыраваць.