Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

лісцё,

гл. лісце.

лісцёвы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і лісцевы (у 2 знач.).

лісцяны́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Тое, што і лісцвяны. Ляжым на лісцяной, раней падсушанай каля агню пасцелі. Брыль. У гаі раслі розныя лісцяныя дрэвы. Якімовіч. На крокаў трыста ад хаткі быў густы лісцяны лес. Бядуля.

лісяня́ і лісянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня лісы.

ліся́тнік, ‑а, м.

Гадавальнік для лісоў.

літ...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову літаратурны, напрыклад: літгурток, літмантаж.

літаб’ядна́нне, ‑я, н.

Літаратурнае аб’яднанне.

літава́льнік, ‑а, м.

Уст. Паяльнік.

літава́льны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Паяльны.

літава́льшчык, ‑а, м.

Уст. Паяльшчык.