ліста́ж, ‑у,
Аб’ём кнігі, брашуры і пад. у аркушах.
ліста́ж, ‑у,
Аб’ём кнігі, брашуры і пад. у аркушах.
лістано́сец, ‑носца,
Тое, што і пісьманосец.
лістано́ша, ‑ы,
лістапа́д, ‑а і ‑у,
1. ‑а. Адзінаццаты месяц каляндарнага года.
2. ‑у. Ападанне лісця восенню (у цёплых краінах — перад наступленнем засухі); час гэтага ападання.
лістапа́даўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лістапада (у 1 знач.).
лістапа́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лістападу (у 2 знач.).
2. Якому ўласціва ападанне лісця.
лістападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае выгляд, форму ліста.
лістапрака́тка, ‑і,
Пракатка ліставога металу.
лістапрака́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пракаткі ліставога металу, служыць для пракаткі.
лістапрака́тчык, ‑а,
Той, хто займаецца пракаткай ліставога металу.