Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аднаакто́вы, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з аднаго акта. Аднаактовая п’еса.

аднаакто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Разм. П’еса, якая складаецца з аднаго акта. Пасля аднаактоўкі аб’явілі: — Цяпер выступіць селянін з-пад Глуска, які прыйшоў да нас у семінарыю. С. Александровіч.

аднаасо́бнік, ‑а, м.

Селянін, які мае асобную, самастойную гаспадарку і не з’яўляецца членам сельскагаспадарчай арцелі.

аднаасо́бніца, ‑ы, ж.

Жан. да аднаасобнік.

аднаасо́бніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аднаасобніка, належыць яму; не грамадою, не сацыялістычны. Аднаасобніцкая псіхалогія. □ Зрэдку наводдаль ад вёсак кавалкі поля, падзеленага на шнуры. Гэта аднаасобніцкая, зямля. Галавач.

аднаасо́бніцтва, ‑а, н.

Становішча аднаасобніка. [Грасыльда:] — Кінуў тады наш Міхал сваё аднаасобніцтва, сагнаў некуды каня, відаць, прадаў недзе далёка ад Лонвы, і пайшоў у лес на падсочку. Пташнікаў.

аднаасо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які належыць адной асобе, аднаасобпіку. Аднаасобная ўлада. Аднаасобная гаспадарка.

аднабако́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць аднабаковага (у 5 знач.). Аднабаковасць назіранняў і ацэнак. □ Аднабаковасць, неразгорнутасць вобраза ў Дуніна-Марцінкевіча ў значнай ступені абумоўлена асаблівасцямі жанру. Ярош.

аднабако́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае што‑н. толькі з аднаго боку; які мае толькі адзін бок. Аднабаковы трыкатаж. Авёс з аднабаковай мяцёлкай.

2. Які ахоплівае, закранае толькі адзін бок. Аднабаковае запаленне лёгкіх.

3. Які адбываецца толькі ў адным кірунку; які накіраваны сваім дзеяннем у адзін бок. Аднабаковы рух транспарту. Аднабаковая радыётэлефонная сувязь.

4. Які ажыццяўляецца адным бокам, адной асобай. Аднабаковае спыненне ваенных дзеянняў. Аднабаковыя гарантыі.

5. Вузкі, абмежаваны, які ахоплівае толькі адзін бок з’явы, дзейнасці, інтарэсаў; накіраваны на штосьці адно, на шкоду другому. Аднабаковае выхаванне. Аднабаковае развіццё.

аднабарто́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і аднабортны.