адмяня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да адмяніцца.
2. Зал. да адмяняць.
адмяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да адмяніць.
адмяра́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да адмяраць.
адмяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адмераць.
адмясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак., што.
1. Скончыць мясіць. — Перамог ты, сынок, свайго настаўніка, падкасіў. Адмясіў я ўжо сваю гліну, адмясіў... Бялевіч.
2. Разм. Набіць, надаваць. Адмясіць бакі.
3. Разм. Прайсці, месячы нагамі. [Мешкяліс:] — Паспрабуй такую даль адмясіць, дык ні за што і ўзяцца не захочаш. Броўка.
адмята́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да адмятаць.
адмята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адмесці.
адна́,
гл. адзін.
•••
Адна-адною; адна перад адной, адна ў адну гл. адзін.
адна...,
Першая частка складаных прыметнікаў і назоўнікаў, якая адпавядае слову «адзін» (у 2, 8 знач.), напрыклад: аднаарачны, аднаасабовы, аднакласнік, аднатыпны.