аднабако́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае што‑н. толькі з аднаго боку; які мае толькі адзін бок.
2. Які ахоплівае, закранае толькі адзін бок.
3. Які адбываецца толькі ў адным кірунку; які накіраваны сваім дзеяннем у адзін бок.
4. Які ажыццяўляецца адным бокам, адной асобай.
5. Вузкі, абмежаваны, які ахоплівае толькі адзін бок з’явы, дзейнасці, інтарэсаў; накіраваны на штосьці адно, на шкоду другому.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)