Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тро́йка, ‑і, ДМ тройцы; Р мн. троек; ж.

1. Лічба 3. Напісаць тройку. // Разм. Назва некаторых прадметаў (аўтобус, трамвай маршруту № 3 і пад.), якія нумаруюцца лічбай 3.

2. Разм. Адзнака аб паспяховасці ў пяцібальнай сістэме са значэннем пасрэдна. Клава думала .. пра тыя тры валы, якія яна недабрала на экзаменах. Усяго тры балы. Гэта тройка па пісьму і чацвёрка па хіміі. Кавалёў. Звычайна за вучнем замацоўваецца ў школе стандарт — троечнік, чацвёрачнік, выдатнік: А ў Тамары былі пяцёркі і тут жа тройкі. Ермаловіч.

3. Ігральная карта, дошчачка даміно з трыма ачкамі. Казырная тройка.

4. Трое коней, запрэжаных поруч у адзін экіпаж. Скача полем тройка коней, Поўны сані ездакоў: Дзед Мароз, Зіма ў кароне І Сняжыначкі з бакоў. Галіноўская. Грукочучы па мёрзлай зямлі, праляцела тройка сытых коней, запрэжаных у доўгую лінейку. Шамякін. // Экіпаж з трыма запрэжанымі ў яго коньмі. Ляціць тройка па дарозе, толькі пыл курыць ды званок пад дугою звініць. Якімовіч.

5. Група з трох чалавек, кіруючая група, створаная для выканання пэўнай работы. Тройка па барацьбе з паводкай. Аператыўная тройка. □ ЦК ЛКСМБ строга патрабаваў ствараць невялікія групы — тройкі, пяцёркі, якія маглі лепш захоўваць канспірацыю. Дзенісевіч. [Андрэй:] — Паны вязуць нарабаванае дабро... Сялян нашых абабралі... Нам дзве гадзіны назад прыслала тройка загад — спусціць з рэек гэты цягнік... Чарот.

6. Касцюм (мужчынскі або жаночы), у які ўваходзіць пінжак (жакет), штаны (спадніца) і камізэлька. Пашыць тройку.

7. Разм. Тры рублі.

•••

На тройках ехаць гл. ехаць.

тро́йні, ‑яў; адз. няма.

Вілы з трыма зубамі.

тро́йца, ‑ы, ж.

1. У хрысціянскай рэлігіі — трыадзінае бажаство, у якім спалучаюцца тры асобы: бог-бацька, бог-сын і бог-дух святы.

2. Свята хрысціянскай царквы, якое адзначаецца на пяцідзесяты дзень пасля вялікадня; сёмуха. [Яўхім:] — Кланяліся .. [каменю], маліліся і нават у такія святы, як радаўніца, тройца, прыходзілі пад камень частавацца і, адыходзячы, пакідалі трохі ежы. Пестрак.

3. Разм. Пра трох асоб, якія звычайна бываюць разам і сябруюць. [Сёмка:] — Дурная будзе Зося, калі .. не выпра з хаты ўсю тройцу... Гартны. У саўгасе добра памятаюць, як хадзіла да Федасюка на склад дружная тройца: кіраўнік аддзялення, галоўны заатэхнік і ветфельчар. «Вожык».

тро́йчы, прысл.

1. Тры разы. Памерці, вядома, .. [Цярэшка] не хацеў, заўжды прагнуў жыць, тройчы спрабаваў вырвацца на волю. Быкаў. Ды тваіх, смаленскіх [дарог], не забуду У снягах, дажджах і сіняве. Тройчы адбівалі вёску Буду, Тройчы паміралі за яе. Пысін. Будзьце вы хоць тройчы геній, Ёсць такія між людзей: Вас заўжды па ўборах стрэне, Па заслугах правядзе. Непачаловіч.

2. Утрайне. Я ж праслаўлю навекі часіну звароту Сваім шчырым радасным словам .. І двойчы і тройчы! Панчанка. Быць тройчы шчодраму плёну. Лойка.

троль, ‑я, м.

У скандынаўскай міфалогіі — істота (часцей волат), звычайна варожая людзям.

[Швед. troll.]

тромб 1, ‑а, м.

Згустак крыві, які ўтвараецца ў крывяносных сасудах.

[Грэч. thrómbos — згустак.]

тромб 2, ‑у, м.

Смерч над сушай з моцным ветрам, ападкамі і навальніцай.

[Ад іт. tromba — труба.]

тромбафлебі́т, ‑у, М ‑біце, м.

Запаленне сценкі вены, якое вядзе да ўтварэння тромба ​1.

[Ад грэч. thrómbos — згустак і phleps — вена.]

тро́мканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. тромкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

тро́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што, чым, на чым.

Разм.

1. Іграць на шчыпковым музычным інструменце. Тромкаць на балалайцы. // Няўмела іграць на такім інструменце. / у вобразным ужыв. А так хочацца яшчэ На сасну на стромкую, Дзе вясна дываны тчэ І ў цымбалы тромкае. Іверс.

2. Гучаць (пра шчыпковыя інструменты). [Якім:] — Твая скрыпка [Сымон] будзе цэла: Я ж гляджу яе тут сам, Граць і тромкаць яе дзела! Ну, больш Хаіму не дам! Колас.

тро́мкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да тромкаць.