Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дажджы́ць, ‑джыць; безас. незак.

Разм. Ісці, імжыць (пра дождж). [Дождж] быў такі мяккі і ціхі, што Ніна не адразу пачула, як стала дажджыць. Мележ.

дажо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да дажаваць.

дажо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дажаваць.

дажыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дажыць.

дажына́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дажацца.

2. Зал. да дажаць.

дажына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дагнаць.

дажы́начны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дажынак, звязаны з дажынкамі. Дажыначны сноп.

дажы́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дажыначны.

дажы́нкі, ‑нак; адз. няма.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. дажынаць.

2. Абрадавае свята ў дзень заканчэння жніва. Людзі звозілі ў гумны жыта, канчалі жаць ярыну. Спраўлялі дажынкі. Каваль. Каласы адспявалі, Іх пажалі, сабралі, Бараду завязалі Ды дажынкі згулялі. Броўка.

дажы́цца, ‑жывуся, ‑жывешся, ‑жывецца; ‑жывёмся, ‑жывяцеся; зак., да чаго і з дадан. сказам.

Дайсці ў жыцці да якога‑н. стану, выніку. — Да чаго ж ты, Сідарчук, дажыўся? Няўжо твая слава не насіла цябе на крыллях па зямлі? Чым ты стаў? Гэтага табе ніколі не снілася... Пестрак. Не прывык.. [Мікола], каб яго, вострага на язык, добрага расказчыка розных гісторый і анекдотаў, так абразалі. Дажыўся. Б. Стральцоў.