ліле́я, ‑і,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuліліпу́т, ‑а,
Чалавек вельмі маленькага росту; карлік.
[Па назве малюсенькіх жыхароў фантастычнай краіны Ліліпуціі ў рамане Свіфта «Падарожжа Гулівера».]
ліліпу́тка, ‑і,
ліліпу́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ліліпута, ліліпутаў.
лі́лія, ‑і,
Цыбульная расліна сямейства лілейных з прамым сцяблом і буйнымі кветкамі ў выглядзе званка.
•••
ліло́васць, ‑і,
Уласцівасць ліловага.
ліло́вы, ‑ая, ‑ае.
Светла-фіялетавы; колеру бэзу ці фіялкі.
ліма́н, ‑а,
Заліў у нізоўях ракі ці салёнае возера паблізу мора (звычайна багатае лячэбнымі гразямі).
[Грэч. limen.]
лімана́д, ‑у,
Салодкі безалкагольны напітак з сокам лімона ці іншых фруктаў.
[Фр. limonade.]
лімана́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ліманаду, звязаны з яго вытворчасцю і продажам.