Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

лікві́днасць, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць ліквіднага.

лікві́дны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які лёгка рэалізуецца, ператвараецца ў наяўныя грошы. Ліквідныя сродкі.

[Ад лац. liquidus — рэдкі, цякучы.]

лікёр, ‑у, м.

Салодкі моцны спіртны напітак. Люба вярнулася з бутэлькай вішнёвага лікёру — лепшае, што знайшлося ў краме. Шамякін.

[Фр. liqueur]

лікёрны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лікёру, звязаны з яго вытворчасцю, продажам. Лікёрныя прадпрыемствы. // Прыгатаваны з лікёрам. Лікёрная начынка. // Прызначаны для лікёру. Лікёрныя чаркі.

лікпу́нкт, ‑а, М ‑кце, м.

Пункт па ліквідацыі непісьменнасці; лікбез (у 2 знач.).

лі́ктар, ‑а, м.

У Старажытныя Рыме — член ганаровай стражы вышэйшай адміністрацыі, які насіў пучок розгаў і сякеру як сімвал улады і пакарання.

[Лад. lictor.]

ліктро́с, ‑а, м.

Спец. Мяккая вяроўка, якой абшываюць краі парусоў.

[Гал. lijk-tros.]

лілава́ты, ‑ая, ‑ае.

З ліловым адценнем, па колеру блізкі да ліловага.

лілаве́ць, ‑ее; незак.

1. Вылучацца сваім ліловым колерам, віднецца (аб чым‑н. ліловым). Толькі над самым гарызонтам, там, дзе нядаўна схавалася сонца, лілавела даўгаватая хмарка. Карпаў.

2. Станавіцца ліловым.

ліле́йныя, ‑ых.

Сямейства аднадольных раслін, да якога адносяцца лілія, цюльпан, ландыш і інш.