лёгкавымо́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка вымаўляецца. Лёгкавымоўнае спалучэнне гукаў.
лёгкавыпарны́, ‑ая, ‑ое.
Спец. Які лёгка выпараецца. Лёгкавыпарное рэчыва.
лёгкавыраша́льны, ‑ая, ‑ае.
Які можна лёгка вырашыць, які лёгка паддаецца вырашэнню. Лёгкавырашальная праблема.
лёгкадаро́жны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Прызначаны для язды па добрых дарогах. Лёгкадарожны веласіпед.
лёгказамяня́льны, ‑ая, ‑ае.
Які можа быць лёгка заменены. Лёгказамяняльная дэталь.
лёгказасвая́льны, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка засвойваецца арганізмам. Лёгказасваяльная ежа.
лёгкапрахо́дны, ‑ая, ‑ае.
Праз які лёгка прайсці. Лёгкапраходнае балота.
лёгкараствара́льны, ‑ая, ‑ае.
Які добра, лёгка раствараецца.
лёгкасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць лёгкага (у 1–5 знач.). Светлая абліцоўка надавала .. [дому] лёгкасць. Шахавец. Я ведаю вашу [пілотаў] паходку: Разлічаны крок і размах І лёгкасць у жэстах кароткіх, Якой не ўладае і птах. Глебка. Са здзіўляючай лёгкасцю Ірына магла спакойна круціцца цэлы вечар на танцульках, хоць заўтра трэба было ісці здаваць чарговы залік. Краўчанка.
2. Пра стан унутранай свабоды, радасці, спакою. Таццяна слухала маладога чалавека, і незвычайная лёгкасць апаноўвала яе. Васілёнак. Даўно не адчуваў Пракоп такой лёгкасці, такога спакою душы, як цяпер. Колас.
лёгкаўзбро́ены, ‑ая, ‑ае.
Узброены няцяжкай зброяй.