Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ле́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад лячыць.

2. у знач. прым. Якога лячылі, які быў пакалечаны. На лечаным кані далёка не заедзеш. Прымаўка.

лешч, ляшча, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з плоскім целам. Вільнуўшы некалькі разоў бліскучым хвастом, ля маёй лодкі вынырнуў шырокі, як дошка, лешч і лёг на бок. Ваданосаў.

ле́я ​1,

гл. леі.

ле́я ​2, ‑і, ж.

Грашовая адзінка Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі.

[Рум. leu.]

лёгачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лёгкіх. Лёгачная артэрыя.

лёгка,

1. Прысл. да лёгкі (у 1–5 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра спакойны, ціхамірны стан чалавека. Мне стала лёгка-лёгка. Бядуля. // Весела, радасна, добра. З бацькам заўсёды было лёгка, бесклапотна і весела. Чарнышэвіч.

•••

Лёгка сказаць гл. сказаць.

лёгка..., (а таксама легка...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «лёгкі», напрыклад: лёгкапранікальны, лёгкарастваральны.

лёгкаатле́т, ‑а, М ‑леце, м.

Спартсмен, які займаецца лёгкай атлетыкай.

лёгкаатле́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да лёгкаатлет.

лёгкаатлеты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лёгкай атлетыкі. Лёгкаатлетычная бегавая дарожка. Лёгкаатлетычныя спаборніцтвы.

лёгкавагаві́к, ‑а, м.

Спартсмен, пераважна барэц, з невялікай, лёгкай вагой цела.