трая́к, ‑а, м.
Разм. Тры рублі. [Аркадзь:] — На ўсякі выпадак даў траяк вартаўніку, ён на двары сячэ дровы, каб наглядаў. Асіпенка.
трая́кі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трох крыніц; які праяўляецца ў трох выглядах, відах. Траякая выгада. Траякае значэнне. □ — А ты, дуда, які хлеб хочаш есці? — запытаў дзед Самуіла і пасадзіў хлопца сабе на калена. — Ёсць траякі: чорны, белы і ніякі. С. Александровіч.
трая́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Разм. Прадмет, які мае тры аднолькавыя часткі або складаецца з трох аднолькавых частак. Траянка баравікоў. Траянка арэхаў.
2. Абл. Мука з сумесі грэчкі, пшаніцы і ячменю. Пазычыць кулёк траянкі.
3. Абл. Страва з пшанічнай мукі. яец і салодкага малака, у якую мачаюць бліны. Смачней за траянку стравы не знойдзеш.
трая́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Троі. Траянская вайна.
•••
Траянскі конь гл. конь.
трая́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Разм. Грашовы знак вартасцю ў тры рублі. Маючы ў кішэні скамечаную траячку, дарожны майстар завярнуў у рэстаранчык, каб трохі сагрэцца і падняць настрой. Навуменка.
трог, ‑а, м.
Спец. Горная даліна карытападобнай формы, утвораная дзейнасцю леднікоў.
[Ням. Trog — карыта.]
тро́е, траі́х, ліч. зб.
Тры (падліковага значэння не мае, ужываецца з назоўнікамі мужчынскага, ніякага або агульнага роду, якія абазначаюць асоб. маладых істот, а таксама з назоўнікамі, якія маюць толькі мн. лік, і з асабовымі займеннікамі ў мн. ліку). Трое братоў. Трое ягнят. Нас было трое. Трое дзвярэй. У нас траіх. / у знач. наз. тро́е, траі́х. У сярэдзіне дня да нас у музей зайшло трое. Кавалёў.
тро́ечнік, ‑а, м.
Разм. Вучань, студэнт, які пастаянна атрымлівае тройкі за вучобу.
тро́ечны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тройкі (у 4 знач.); прызначаны для язды на тройцы. Троечны экіпаж.