дае́сці, даем, даясі, даесць; даядзім, даясце, даядуць; пр. даеў, ‑ла; заг. даеш, зак., каго-што.
З’есці да канца. Коні даелі сена. □ [Лёдзя] даела сала, хлеб, выцерла рукі ручніком. Карпаў.
дае́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; заг. даедзь; зак.
Едучы, дабрацца да якога‑н. месца. [Лідзе] хацелася як мага хутчэй даехаць да вёскі. Галавач.
даёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Пасудзіна, у якую дояць малако. Да самых краёў сырадой Запеніцца ў звонкай даёнцы. Аўрамчык. У кароўніку грымелі ланцугі, чуўся звон бляшаных даёнак, цурканне малака ды чмыханне кароў. Дуброўскі.
дажава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; ‑жуём, ‑жуяце; зак., што.
Скончыць жаваць; жуючы, з’есці да канца. [Сенатар] дажаваў запхнуты ў рот кавалак вяндліны, выцер рот. Гамолка.
дажартава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Многа жартуючы, дайсці да непрыемнасцей. — А ты жартуеш — глядзі, дажартуешся! — пагразіў стражнік Сымону. Якімовіч.
дажа́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад дажаць.
дажаўта́, прысл.
Да жоўтага колеру. — Вымыла я падлогу, вышаравала дажаўта. Пташнікаў.
дажа́цца, ‑жнуся, ‑жнешся, ‑жнецца; ‑жнёмся, ‑жняцеся; зак.
Разм. Жнучы, дайсці, дабрацца да якога‑н. месца. Дажацца да дарогі. Дажацца да сярэдзіны паласы.
дажа́ць, ‑жну, ‑жнеш, ‑жне; ‑жнём, ‑жняце; зак., што.
Скончыць жаць, зжаць да канца. Калгаснікі дажалі жыта і пачалі жаць ярыну. Чорны.
дажда́цца, ‑ждуся, ‑жджэшся, ‑жджэцца; зак., каго-чаго.
Разм. Тое, што і дачакацца. Пад сярмяжнай мокрай світай Гнеўна б’ецца сэрца, Расквітацца з панскай світай Прагне, не дажджэцца... Шушкевіч.