Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бесказы́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Шапка без казырка, звычайна ў маракоў. Ідуць у белых бесказырках Па набярэжнай маракі. Звонак.

бесказы́рны, ‑ая, ‑ае.

Без козыра (у картачнай гульні).

бескаляро́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць бескаляровага.

бескаляро́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і бясколерны.

бескампрамі́снасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бескампраміснага. Сцвярджаючы ідэйную бескампраміснасць і маральную сілу свайго героя, Крапіва тым самым выяўляў тыповыя рысы характару савецкага чалавека, камуніста. Перкін.

бескампрамі́сны, ‑ая, ‑ае.

Які не прызнае кампрамісаў, не ідзе на кампрамісы. Пісьменнік быў бескампрамісны, калі гаворка ішла аб навуковым разуменні не толькі грамадскіх працэсаў, але і з’яў прыроды. Майхровіч. // Які выключае мажлівасць прымірэння, праходзіць без кампрамісаў. Бескампрамісная класавая барацьба.

бесканду́ктарны, ‑ая, ‑ае.

Які ажыццяўляецца без кандуктара; які мае адносіны да абслугоўвання пасажыраў без кандуктара.

бескане́чнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць бесканечнага; адсутнасць пачатку і канца. Бесканечнасць матэрыяльнага свету. // Тое, што не мае канца ці здаецца такім; бясконцасць. Бесканечнасць рэек. Бесканечнасць мора.

2. Уяўная велічыня, большая за ўсякую дадзеную.

бескане́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае пачатку і канца (у прасторы і часе). Час і прастора бесканечныя.

2. Празмерна доўгі, шырокі, глыбокі, працяглы і пад. Зноў сярод ніў бесканечных, шырокіх Іду, як калісь, у задуме цяпер я. Танк. Лес адвечны бесканечны Цягне, цягне гоман свой. Купала.

•••

Бесканечны дзесятковы дроб гл. дроб.

бескантро́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бескантрольнага; адсутнасць кантролю. Бескантрольнасць учынкаў.