вы́пруціцца, ‑пручуся, ‑пруцішся, ‑пруціцца; зак.
Разм.
1. Выпраміцца, напружыцца. Рыбіна выпруцілася і выскачыла з сеткі.
2. Груб. Памерці; здохнуць. — Найшла ў двор, каб ты выпруцілася, — крыкнула не сваім голасам на свінню дзяўчынка. Сабаленка.
вы́пруціць, ‑пручу, ‑пруціш, ‑пруціць; зак., што.
Разм. Выпраміць, напружыць. Страшэнная сударга выпруціла і рукі і ногі. Кулакоўскі.
•••
Ногі выпруціць — тое, што і ногі працягнуць (гл. працягнуць).
выпру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выпруціць.
вы́пуджаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выпудзіць.
выпу́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выпудзіць.
вы́пудзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.
Разм. Нечакана напужаўшы, выгнаць адкуль‑н. Выпудзіць птушку з гнязда. Выпудзіць ліса з хмызняку.
вы́пукласць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць выпуклага. Выпукласць паверхні, вачэй, лінзы.
2. Выпуклае месца, пукатасць.
выпукле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпукліць.
вы́пуклены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выпукліць.