Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэсіка́нты, ‑аў; адз. дэсікант, ‑а, М ‑нце, м.

Хімічныя рэчывы, якія ўжываюцца для высушвання сцёблаў і лісця раслін з мэтай паскарэння іх паспявання і аблягчэння машыннай уборкі ўраджаю.

[Ад лац. desiccare — высушваць.]

дэ́спат, ‑а, М ‑наце, м.

1. У рабаўладальніцкіх манархіях Старажытнага Усходу жорсткі самадзяржаўны правіцель.

2. перан. Жорсткі чалавек; тыран.

[Грэч. despotēs.]

дэспаты́зм, ‑у, м.

1. Тое, што і дэспатыя.

2. Самавольства ў адносінах да акружаючых; самадурства, тыранства. Дэспатызм прыгоннікаў. Сямейны дэспатызм.

дэспаты́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дэспатычнага. Дэспатычнасць характару.

дэспаты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на дэспатыі. Дэспатычныя формы кіравання.

2. Самаўладны, які не лічыцца з воляй і жаданнямі другіх. Дэспатычны характар.

дэспаты́я, ‑і, ж.

Форма неабмежаванай дзяржаўнай улады; дзяржава з уладай дэспата (у 1 знач.).

[Грэч. despoteia.]

дэстабіліза́цыя, ‑і, ж.

Парушэнне раўнавагі, стварэнне няўстойлівага становішча.

[Ад лац. de... — адмена і stabilis — устойлівы, пастаянны.]

дэструкты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэструкцыі.

дэстру́кцыя, ‑і, ж.

Парушэнне або разбурэнне нармальнай структуры чаго‑н. Дэструкцыя палімераў. Дэструкцыя шклопадобнага цела.

[Лац. destructio.]

дэталёвасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дэталёвага; падрабязнасць. Дэталёвасць апісання.