клёпачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да клёпкі, служыць для вырабу клёпак. Клёпачны матэрыял. Клёпачны станок.
клёпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. кляпаць. Ручная клёпка. Клёпка катлоў.
2. Р мн. ‑пак. Кожная асобная дошчачка, з якіх складаюць бочку, дзежку, кадушку і пад. Стары Гарась, як і помніць Даша, заўсёды стругаў пад паветкай клёпкі, гулка грымеў на ўсе суседскія двары вочкамі і кубламі, наганяючы на іх то лазовыя, то арэхавыя абручы. Ракітны. Дзежка грымнулася аб зледзянелую сцежку, клёпкі са звонам рассыпаліся ва ўсе бакі. Дуброўскі.
•••
Клёпкі ў галаве не хапае (не стае) гл. хапаць.
клёў, клёву, м.
Дзеянне паводле дзеясл. кляваць (у 3 знач.). Найбольш ажыўлены клёў судака назіраецца ў пачатку і ў канцы зімы. Матрунёнак.
клёцкі, ‑цак, Д ‑цкам; адз. клёцка, ‑і, ДМ ‑ццы, ж.
Страва з мучнога цеста або дранай бульбы ў выглядзе галачак, звараных у суне, малацэ, вадзе. Клёцкі з малаком. □ Трапіш да кабеціны рахманай — Паспытаеш, друг мой дарагі, Дранікі са свежаю смятанай, Бабку, клёцкі, нават пірагі. Панчанка.
•••
Клёцкі з душамі — вялікія галушкі, начыненыя мясным ці іншым фаршам з рознымі прыправамі.
[Польск. kluski з ням.]
клёш, ‑а, м.
Асаблівы крой спадніцы, штаноў з расшырэннем унізе. // Спадніца, штаны такога крою. Матроскі клёш. / у знач. нескл. прым. Спадніца клёш.
[Ад фр. cloche — звон.]
клёшны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да клёша; з’яўляецца клёшам. Клёшны крой. Клёшныя штаны.
кліва́ж, ‑у, м.
Сістэма лінейных трэшчын у горнай пародзе, якія ўзнікаюць пад уплывам ціску і надаюць гэтай пародзе здольнасць расшчапляцца на тонкія пласціны незалежна ад яе слаістасці.
[Фр. clivage — расслаенне.]
клі́вер, ‑а, м.
Трохвугольны косы парусу пярэдняй частцы судна.
[Гал. kluiver.]
кліе́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Непаўнапраўны грамадзянін у Старажытным Рыме, які залежаў у прававых адносінах ад свайго апекуна.
2. Той, хто карыстаецца паслугамі адваката, натарыуса, крэдытнай установы і пад. Я ўпадобіўся адвакату, якому кліенты дапаручаюць свае кроўныя інтарэсы на судзе. Бядуля.
3. Пастаянны наведвальнік, пакупнік або заказчык. Задаволіць попыт кліентаў.
[Лац. cliens, clientis.]
кліе́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да кліент (у 2, 3 знач.).