Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

клеймаўшчы́ца, ‑ы, ж.

Жан. да клеймаўшчык.

кле́йстар, ‑у, м.

Клей, прыгатаваны з мукі або крухмалу.

[Ням. Kleister.]

кле́йшчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца клейкай, аклейваннем.

кле́йшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да клейшчык.

клеката́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. клекатаць (у 1, 2 і 3 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Клекатанне буслоў. Клекатанне вады.

клеката́ць, клекачу, клякочаш, клякоча; незак.

1. Ствараць клёкат; крычаць падобна некаторым птушкам. Бусел не мае голасу. Ён не крычыць, а клякоча — гучна і часта шчоўкае сваёй дзюбай. В. Вольскі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Бурліць, з шумам кіпець. У чыгунку клекатала юшка. Асіпенка. Плыт перагарадзіў пратоку, і вада клекатала, віравала. Савіцкі.

3. Глуха, перарывіста булькаць (пра гукі ў горле, грудзях). Ад кіслароднае нястачы У горле клекатала кроў. Звонак. / у безас. ужыв. Сержант трызніў, хрыпеў, у горле яго клекатала. Хомчанка.

4. перан. Бурна праяўляецца, не знаходзячы выхаду (пра пачуцці). [Алесь] не разумеў, што крычаў, адна нянавісць клекатала ў ім. Броўка. Злосць і абурэнне клекатала ў яе грудзях. Корбан.

кле́ма, ‑ы, ж.

Прыстасаванне для далучэння правадоў да машыны, прыбора, апарата.

[Ням. Klemme.]

кле́нічы, ‑аў; адз. няма.

Абл. Праклёны, кляцьба. Дзед кляў лысага чыноўніка ўсімі кленічамі, якія толькі ведаў. Якімовіч.

кле́нчанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кленчыць.

кле́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

1. Станавіцца на калені. Пад вечар у покуце Болесь з жонкай кленчылі, спалохана маліліся, не адважваліся падняць уверх вачэй. Карпюк.

2. перан. Настойліва прасіць, клянчыць. Уся сям’я.. сядзела ўжо на возе і кленчыла-ўпрошвала дзеда сесці з імі. Бядуля. Не прасілі нічога ў дарослых, не кленчылі, Гордыя і незалежныя змалку. Панчанка.