кла́ўзула, ‑ы, ж.
1. У юрыспрудэнцыі — спецыяльная ўмова, агаворка ў завяшчанні, дагаворы і інш.
2. У рыторыцы — заключная частка прамовы, гукавой і стылістычнай форме якой прамоўцы надаюць вялікае значэнне.
3. У літаратуразнаўстве — канец верша, склады вершаванага радка, якія ідуць за апошнім націскным складам.
[Лац. clausula.]
клац, выкл.
Разм. Шчоўк, лясь. Зноў клац палкоўніцкай тэлефоннай трубкі здаўся .. [Гопке] пісталетным стрэлам. М. Ткачоў. А Воўк рэагаваў на гэта, як заўжды, Па-воўчаму: разявіў ляпу, Зубамі — клац ля саменькай рукі, Ледзь іклы вострыя ў далоню не ўпіліся. Корбан.
клевяшчы́на, ‑ы, ж.
Адна‑, двух- або шматгадовая расліна сямейства парасонавых з белымі або чырванаватымі кветкамі і плодам сямянкай.
кле́ены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад клеіць.
2. у знач. прым. Змацаваны пры дапамозе клею. Клееная фанера.
клеепадо́бны, ‑ая, ‑ае.
Падобны на клей. Клеепадобнае рэчыва.
кле́іцца, клеіцца; незак.
1. Разм. Станавіцца ліпкім, клейкім. Пальцы клеяцца ад смалы.
2. Паддавацца склейванню, клейцы. Папера добра клеіцца.
3. перан. (звычайна з адмоўем). Разм. Атрымлівацца, ладзіцца. Справа не клеіцца. □ Размова паміж дзяўчатамі не клеілася. Карпюк.
4. Зал. да клеіць.