кілі́мшчыца, ‑ы,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuкілі́шак, ‑шка,
Невялікая шкляная пасудзіна на ножцы; чарка.
кіло́,
кіль, ‑я,
1. Брус, які служыць асноўным мацаваннем і звязкай днішча ў судне.
2. Нерухомая вертыкальная плоскасць з прымацаванымі да яе паваротнымі рулямі ў хваставой частцы самалёта або дырыжабля.
3. Прадаўгаваты выраст на грудной косці, да якога прымацаваны грудныя мышцы ў птушак і некаторых млекакормячых (напрыклад у кажаноў, крата).
[Гал. kiel.]
кільва́тэр, ‑а,
Струмень вады па лініі кіля ззаду судна, якое рухаецца.
•••
[Гал. kielwater.]
кільва́тэрны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кільватэра.
•••
кі́лька, ‑і,
Невялікая прамысловая рыба сямейства селядцовых.
[Эст. kilu.]
кілявы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да кіля.
кімано́,
1. Нацыянальнае японскае адзенне (мужчынскае і жаночае) у выглядзе халата з шырокімі рукавамі.
2. Асаблівы крой рукава ў жаночым адзенні.
[Яп.]
кімберлі́т, ‑у,
Магматычная горная парода, якая ўтрымлівае алмазы.
[Ад назвы г. Кімберлі ў Паўднёвай Афрыцы.]