Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расця́па, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ам (‑аю), ж.

Някемлівы, рассеяны, няўважлівы чалавек. [Наталля:] Вы расцяпа. За харошае змагацца трэба. Крапіва. — А вы, Антось, калі не злодзей, дык вялікі расцяпа. Бажко.

расцяро́б, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расцярэбліваць — расцерабіць.

2. Месца, дзе расцерабілі лес, кусты. Людзі пачалі перабірацца сюды бліжэй і асяліліся тут у лесе на расцяробе. Мурашка. Надвячоркам, калі каровы яшчэ не вярнуліся з пашы, Галя хуценька пайшла на расцяробы. Сабаленка.

расцяру́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расцерушыць.

расцяру́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расцярушваць — расцерушыць.

расцяру́швацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да расцерушыцца.

2. Зал. да расцярушваць.

расцяру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расцерушыць.

расцярэ́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расцерабіць.

расцярэ́бліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расцярэбліваць — расцерабіць.

расцярэ́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расцерабіць.

расця́ць, разатну, разатнеш, разатне; разатнём, разатняце; зак., што.

Разм.

1. Разняць, развесці. Мікалай ледзь расцяў зубы і глухім ад хвалявання голасам загаварыў: — Ты робіш памылку... Дамашэвіч.

2. Рассячы, разрэзаць.