натура́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы прыродзе, створаны прыродай; не штучны. Белавежская пушча — адзінае месца.. [на Беларусі], дзе зубры ў натуральных умовах жывуць. «Маладосць». [Бухгалтар:] — Адзіным натуральным рубяжом, які аддзяляў дрыгавічоў ад драўлян, з яўлялася Прыпяць. В. Вольскі.
2. Абумоўлены законамі прыроды. Натуральны прырост насельніцтва. Натуральная смерць.
3. Які існуе ад прыроды, прыроджаны. Натуральны колер твару. Натуральны імунітэт.
4. Сапраўдны, прыроднага паходжання; проціл. штучны. Натуральны шоўк. Натуральная кава.
5. Які адпавядае рэчаіснасці; сапраўдны. Натуральнае асвятленне. □ Зялёнае ўбранне .. [дрэў] станавілася амаль натуральным, калі месяц хаваўся. Кулакоўскі. Пасярэдзіне двара моўчкі стаіць мармуровая, у натуральную велічыню, копія з фларэнтыйскага Давіда. Караткевіч.
6. Нармальны, звычайны. Пакой зноў набыў свой натуральны выгляд. Мурашка. // Звычайны для каго‑н., просты. Глінскі ўвайшоў у сваю ролю, голас яго пагучнеў, жэсты сталі больш натуральнымі і выразнымі. Кулакоўскі.
7. Які ўтвараецца, атрымліваецца, аплачваецца натурай (у 4 знач.). Натуральны падатак. Натуральная аплата.
•••
Натуральная гаспадарка гл. гаспадарка (у 1 знач.).
Натуральная школа гл. школа.
Натуральны адбор гл. адбор.
Натуральны рад лічбаў гл. рад (у 2 знач.).
натурапла́та, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.
Аплата чаго‑н. прадуктамі, таварамі.
нату́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і натурысты. Міхал натурлівы і калі ўзлуецца на жонку, дык пагражае, што два дні не возьме яды. Клімковіч.
нату́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выконваецца, робіцца з натуры; звязаны з маляваннем, лепкай скульптур з натуры. У.. 1923 г. На аснове ранейшых натурных замалёвак Дабужынскі выканаў яшчэ шэраг літаграфій, прысвечаных Віцебску. Шматаў.
2. Які праводзіцца, знімаецца па-за павільёнам. Натурная здымка.
натурфіласо́фія, ‑і, ж.
Філасофія прыроды, вучэнне, якое спрабавала даць закончаную сістэму ведаў аб прыродзе, грунтуючыся не на доследных даных навук, а на абстрактных прынцыпах філасофіі.
[Ням. Naturphilosophie.]
натурфіласо́фскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да натурфіласофіі і натурфілосафаў, уласцівы ім. Натурфіласофская сістэма. □ У ацэнцы сучаснікаў Скарына выступае высока адукаваныя для свайго часу вучоным з натурфіласофскім складам думкі. Алексютовіч.
натурфіло́саф, ‑а, м.
Паслядоўнік натурфіласофіі.
нату́ршчык, ‑а, м.
Чалавек, які пазіруе перад мастаком, скульптарам.
нату́рысты, ‑ая, ‑ае.
Наравісты, з норавам; упарты. Натурысты конь. □ [Харытон:] — Тугія ў Муравейніках людзі. Не тое, што ў Бродзе. Адным словам, натурыстыя. Баранавых. — Дзед Яўсей натурысты, — заўважыла жанчына, — не вельмі паддасца на ваты пагрозы. Пальчэўскі.