ушчэ́млены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад ушчаміць.
2. у знач. прым. Абражаны, зняважаны. Ушчэмленае самалюбства.
ушчэ́млівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да ушчаміцца.
2. Зал. да ушчэмліваць.
ушчэ́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ушчаміць.
ушчэ́нт, прысл.
Поўнасцю, зусім, дарэшты, датла. У наваколлі тутэйшых трох вёсак зямля была вельмі няроўная. Дзе вышэй — радзіла добра, дзе ніжэй к балоту — усё ўшчэнт вымакала. Чорны. Згарэла вёска ўшчэнт: ні кала, ні двара не засталося. Якімовіч. Спацеў паромшчык, замарыўся ўшчэнт. Барадулін.
ушчэ́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ушчапіць.
ушчэ́рб, ‑у, м.
Становішча месяца ў апошняй фазе, калі яго серп паступова памяншаецца.
ушчэ́рбнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан ушчэрбнага.
ушчэ́рбны, ‑ая, ‑ае.
Які ўбывае, знаходзіцца на ўшчэрбе (пра месяц).
ушыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ушываць — ушыць.
ушыва́цца 1, ‑аецца; незак.
1. Незак. да ушыцца 1.
2. Зал. да ушываць.
ушыва́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да ушыцца 2.