Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэмілітарыза́цыя, ‑і, ж.

Поўнае або частковае раззбраенне якой‑н. дзяржавы, забарона мець ёй ваенную прамысловасць, рэгулярную армію і пад.

дэмісезо́н, ‑у, м.

Разм. Паліто, якое носяць вясной і восенню. Я тулюся да акна, а потым устаю, ускідаю на плечы свой дэмісезон і, зірнуўшы яшчэ раз на суседа, іду з купэ. Галавач. Нізенькі аптэкар, наставіўшы каўнер дэмісезону, пабег дахаты, прытанцоўваючы ад холаду. Мікуліч.

дэмісезо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які носяць вясной і восенню. Дэмісезоннае паліто.

[Ад фр. demi-saison — пераходная пара года.]

дэміу́рг, ‑а, м.

Кніжн. Тварэц; актыўная арганізуючая сіла.

[Грэч. dēmiurgos.]

дэмо́граф, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне дэмаграфіі.

дэ́мпінг, ‑у, м.

Продаж тавараў на знешнім рынку па заніжаных цэнах з мэтай выцяснення канкурэнтаў.

[Англ. dumping.]

дэ́мпінгавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіцца дэмпінгу. Дэмпінгавыя цэны.

дэ́мпфер, ‑а, м.

1. Прыстасаванне для гашэння механічных ваганняў, якія ўзнікаюць у машынах і прыборах у час работы.

2. Прыстасаванне для спынення хістанні струн у мнагаструнных музычных інструментах.

[Ням. Dämpfer.]

дэ́мпферны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэмпфера. Дэмпферны механізм раяля.

дэмпфі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец.

1. Спыняць механічныя ваганні, якія ўзнікаюць у машынах, прыборах і пад.

2. Гасіць гучанне струн у мнагаструнных музычных інструментах.