дэманстра́цыя, ‑і, ж.
1. Масавае шэсце для выражэння якіх‑н. грамадска-палітычных настрояў. Першамайская дэманстрацыя. Дэманстрацыя пратэсту супроць вайны. □ Рабочыя пачынаюць пераходзіць ад эканамічных стачак да стачак палітычных, да арганізацыі палітычных дэманстрацый пад баявым лозунгам «Далоў самадзяржаўе!». «Полымя».
2. Нагляднае азнаямленне з чым‑н., публічны наказ чаго‑н. Дэманстрацыя кінафільмаў. Дэманстрацыя экспанатаў на выстаўцы. Спалучыць тлумачэнне з дэманстрацыяй доследаў.
3. Дзеянні, учынкі і пад., якія выражаюць пратэст супроць каго‑н.; задзірлівыя паводзіны. Гэта выйшла, як і хацеў таго Гунава, падкрэслена непрыязна. Але Сімон, які зразумеў дэманстрацыю Гунавы, зрабіў такі выгляд, што нічога непрыемнага ў гэтым для сябе не бачыць. Самуйлёнак. Гутарка брала прыкры напрамак. У ёй гучала ўскосная дэманстрацыя супроць Рыгора. Гартны.
4. Праяўленне, сведчанне чаго‑н. Выбары ў Саветы з’яўляюцца велічнай дэманстрацыяй адзінства і згуртаванасці савецкага народа.
5. Ваенная аперацыя, якая мае на мэце адцягнуць увагу праціўніка ад месца галоўнага ўдару.
[Ад лац. demonastratio — паказванне.]
дэманта́ж, ‑у, м.
Разборка машын, станкоў, абсталявання і інш. пры рамонце або перамяшчэнні іх на новае месца.
[Фр. démontage.]
дэманта́жнік, ‑а, м.
Той, хто займаецца дэмантажом.
дэманці́равацца, ‑руецца; незак.
Зал. да дэманціраваць.
дэманці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Зрабіць (рабіць) дэмантаж. Дэманціраваць завод.
[Ад фр. démonter.]
дэмаралізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад дэмаралізаваць.
2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане ўпадку, дэмаралізацыі. Дэмаралізаваная армія. □ Слова «партызаны» лунала над усім гэтым натоўпам напалоханых, дэмаралізаваных людзей. Лынькоў.
дэмаралізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.
1. Стаць (станавіцца) дэмаралізаваным. Салдаты ўсё больш дэмаралізаваліся, адчайваліся, цэлымі групамі адставалі. Мележ.
2. толькі незак. Зал. да дэмаралізаваць.
дэмаралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
Выклікаць (выклікаць) дэмаралізацыю. Дэмаралізаваць праціўніка.
дэмараліза́тар, ‑а, м.
Разм. Той (тое), што дэмаралізуе каго‑, што‑н.
дэмараліза́цыя, ‑і, ж.
1. Упадак нораваў, маральнае разлажэнне. Дэмаралізацыя арыстакратыі.
2. Упадак духу, дысцыпліны. Дэмаралізацыя арміі. □ Было ясна, што з дапамогаю салдат і афіцэраў, якія спачуваюць пам, было лягчэй выканаць задачу дэмаралізацыі тылу ворага. Казлоў.
[Фр. démoralisation.]