Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэмакра́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да дэмакрат.

дэмакратызава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) больш дэмакратычным.

2. толькі незак. Зал. да дэмакратызаваць.

дэмакратызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Ажыццявіць (ажыццяўляць) дэмакратызацыю чаго‑н. Дэмакратызаваць выбарчую сістэму.

дэмакратыза́цыя, ‑і, ж.

Укараненне прынцыпаў дэмакратыі; перабудова дзяржавы, грамадства, арганізацыі і пад. на дэмакратычных асновах. Дэмакратызацыя прафсаюзаў. Дэмакратызацыя кіравання.

дэмакраты́зм, ‑у, м.

1. Прызнанне і ажыццяўленне дэмакратыі. Дэмакратызм савецкага ладу.

2. Уст. Дэмакратычнасць. Дэмакратызм жыцця.

дэмакраты́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дэмакратычнага. Дэмакратычнасць поглядаў. Дэмакратычнасць паходжання.

дэмакраты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на дэмакратыі, які ажыццяўляе дэмакратыю. Дэмакратычны лад. Дэмакратычная рэспубліка. Дэмакратычныя пераўтварэнні.

2. Уст. Уласцівы шырокім слаям працоўнага люду; просты. Дэмакратычнае выхаванне. Дэмакратычныя манеры.

дэмакра́тыя, ‑і, ж.

1. Палітычны лад, пры якім вярхоўная ўлада належыць народу. Сацыялістычная дэмакратыя.

2. Спосаб кіраўніцтва якім‑н. калектывам, які забяспечвае шырокі ўдзел і рашаючы ўплыў усяго калектыву. Унутрыпартыйная дэмакратыя. Прафсаюзная дэмакратыя.

•••

Буржуазная дэмакратыя — палітычны лад, пры якім парламентарызм з’яўляецца прыкрыццём дыктатуры буржуазіі над працоўнымі.

Народная дэмакратыя — палітычны лад у радзе краін Еўропы, які выконвае функцыю дыктатуры пралетарыяту для ліквідацыі капіталістычных элементаў і пабудовы сацыялістычнай грамадства.

[Ад грэч. dēmos — народ і kratos — сіла, улада.]

дэ́ман, ‑а, м.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — бажаство, дух, істота, нешта сярэдняе паміж чалавекам і богам.

2. У хрысціянскай міфалогіі — д’ябал, злы дух, нячыстая сіла.

3. перан. Уст. Увасабленне якой‑н. страсці, заганы і пад.

[Грэч. daimōn.]

дэманалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэманалогіі. Вобразы беларускіх чарцей падобны да намаляваных у рускіх дэманалагічных паданнях і апавяданнях. Гарэцкі.