Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэмабілізацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з правядзеннем дэмабілізацыі. Дэмабілізацыйнае прадпісанне. Дэмабілізацыйны план. // перан. Які характарызуецца паніжэннем актыўнасці, пільнасці, спадам энергіі. Дэмабілізацыйны настрой.

дэмабіліза́цыя, ‑і, ж.

1. Перавод узброеных сіл і народнай гаспадаркі з ваеннага становішча на мірнае. Дэмабілізацыя арміі і флоту. Дэмабілізацыя прамысловасці.

2. Звальненне з вайсковай службы асабовага саставу пасля заканчэння вайны або тэрміну абавязковай службы. Дэмабілізацыя радавога і афіцэрскага саставу.

3. перан. Аслабленне актыўнасці, гатоўнасці да выканання якіх‑н. задач.

[Фр. démobilisation.]

дэмабілізо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дэмабілізавацца.

2. Зал. да дэмабілізоўваць.

дэмабілізо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дэмабілізаваць.

дэмагагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на дэмагогіі, пранікнуты ёй. Дэмагагічная прамова. Дэмагагічны лозунг.

дэмаго́г, ‑а, м.

Той, хто карыстаецца дэмагагічнымі прыёмамі. Вось, вось яны гарланы-дэмагогі, Правакацыйных, чорных спраў майстры. Лойка.

дэмаго́гія, ‑і, ж.

Падман шырокіх народных мас прываблівымі, але лжывымі абяцаннямі і лозунгамі; беспрынцыпнае палітыканства. Салдаты супакоіліся, а потым некаторыя з іх самі пачалі выступаць, заклікаючы ўсіх не паддавацца правакацыйнай дэмагогіі. «Полымя». Сцверджанні аб роўнасці палітычных правоў усіх шляхціцаў незалежна ад іх маёмаснага становішча .. — проста дэмагогія і прапаганда. «Полымя». // Разм. Пра ўсякую пустую беспрадметную гаворку, прамову і пад. — Віктар, не разводзь дэмагогіі, — просіць Веньямін. — Пара спаць, гадзіна ночы. Тое, што скажаш, прыкладна вядома. Навуменка.

[Грэч. dēmagōgía.]

дэмаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэмаграфіі. Дэмаграфічныя звесткі.

дэмагра́фія, ‑і, ж.

Навука, якая даследуе склад, колькасць, змяненне насельніцтва.

[Ад грэч. dēmos — народ і graphō — пішу.]

дэмакра́т, ‑а, М ‑раце, м.

1. Прыхільна дэмакратыі.

2. Член буржуазнай дэмакратычнай партыі.

3. Уст. Той, хто паходзіць з народа, прытрымліваецца дэмакратычнага (у 2 знач.) ладу жыцця. Знаёміліся з Касцянком і Баранавым шэсць чалавек: міністр Мікалай Мікалаевіч, дэмакрат са знешняга выгляду і ў адносінах з людзьмі — просты, вясёлы. Шамякін.