расхля́банасць, ‑і, ж.
Разм.
1. Уласцівасць і стан расхлябанага. Расхлябанасць хады.
2. Адсутнасць дысцыпліны, неарганізаванасць, распушчанасць. Ленінскі камсамол выступіў у паход супраць расхлябанасці, нядбайнасці. «Маладосць».
расхля́баны, ‑ая, ‑ае.
1. У якім аслаблі мацаванні (ад неахайнага доўгага карыстання); расхістаны. А потым высветлілася, што .. [піяніна] расхлябанае, як старыя калёсы, і іграць на ім могуць толькі такія артысты, як мы з Санькам. Сяркоў.
2. перан. Няцвёрды, віхлясты. Расхлябаная паходка. □ Зноў шаша і зноў аднастайны, расхлябаны крок. Навуменка. // Недысцыплінаваны, неарганізаваны. [Метак:] — А, урэшце, дакуль ты будзеш такі ... расхлябаны? Пара брацца за розум. Бажко.
расхля́бацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расхістацца, аслабнуць. Гайка расхлябалася.
2. перан. Стаць недысцыплінаваным, распусціцца. Хлопец расхлябаўся, не слухаецца.
расхляба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Хлябаючы, з’есці ўсё разам з другімі або з многімі. Расхлябаць поліўку.
2. перан. Разблытаць, уладзіць што‑н. заблытанае, непрыемнае.
расхля́бісты, ‑ая, ‑ае.
Абл. Гразкі, пакрыты калюжынамі; няроўны. Ісці па расхлябістай дарозе было нязручна і цяжка. Асіпенка.
расхля́біца, ‑ы, ж.
Абл. Асенняя або веснавая бездараж. У расхлябіцу, па непралазнай асенняй гразі, шафёр болей аднаго рэйса не робіць. Навуменка.
расхны́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пачаць моцна і доўга хныкаць. — Ну, годзе вам, расхныкаліся. Не здолелі — не наракайце. М. Ткачоў.
расхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. разыходзіцца — разысціся (у 9 знач.).
2. Трата, расходаванне чаго‑н. Расход электраэнергіі. Расход вады. Расход гаручых матэрыялаў.
3. звычайна мн. (расхо́ды, ‑аў). Сума зрасходаваных грошай; выдаткі. І бацька тут, як на паперу, Стаў вылічаць расходы, страту І кончыў тым: лепш к сабе ў хату — Не трэба й кланяцца Яхіму — Наняць дарэктара на зіму. Колас. Пры ўсёй яе рэўнасці жонка рэдка кантралявала яго [Яраша] расходы. Шамякін.
4. Графа, раздзел у бухгалтарскіх кнігах для запісу выдаткаў.
•••
Кішэнныя расходы — дробныя, асабістым расходы.
У расход (вывесці, пусціць, спісаць) — знішчыць, расстраляць.
У расходзе — у карыстанні, не на месцы (быць, знаходзіцца). Людзі на заданнях, у расходзе, і Бондар, які апошнія дні, пасля таго, як разбілі баржу на Прыпяці, прыхворваў, змяніў сам паставога. Навуменка.
расхо́даванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. расходаваць.
расхо́даваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад расходаваць.