расход, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. разыходзіцца — разысціся (у 9 знач.).

2. Трата, расходаванне чаго‑н. Расход электраэнергіі. Расход вады. Расход гаручых матэрыялаў.

3. звычайна мн. (расходы, ‑аў). Сума зрасходаваных грошай; выдаткі. І бацька тут, як на паперу, Стаў вылічаць расходы, страту І кончыў тым: лепш к сабе ў хату — Не трэба й кланяцца Яхіму — Наняць дарэктара на зіму. Колас. Пры ўсёй яе рэўнасці жонка рэдка кантралявала яго [Яраша] расходы. Шамякін.

4. Графа, раздзел у бухгалтарскіх кнігах для запісу выдаткаў.

•••

Кішэнныя расходы — дробныя, асабістым расходы.

У расход (вывесці, пусціць, спісаць) — знішчыць, расстраляць.

У расходзе — у карыстанні, не на месцы (быць, знаходзіцца). Людзі на заданнях, у расходзе, і Бондар, які апошнія дні, пасля таго, як разбілі баржу на Прыпяці, прыхворваў, змяніў сам паставога. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)