Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

галіфэ́, нескл., н.

Штаны спецыяльнага крою, якія абцягваюць калені і расшыраюцца ўгору.

[Ад уласн. імя.]

га́ліцца, га́люся, га́лішся, га́ліцца; незак., на каго-што.

Разм. Квапіцца на што‑н., імкнуцца завалодаць чым‑н. Галіцца на чужое дабро.

галі́цца, галю́ся, го́лішся, го́ліцца; незак.

1. Галіць сябе; брыцца. [Янукевіч] старанна галіўся і доўга ўціраў далонямі крэм у скуру шчок. Хадкевіч.

2. Не насіць барады і вусоў. Як і некалі, дзядзька Іван не адпускае барады, голіцца. Васілевіч.

3. Зал. да галіць.

галіцы́зм, ‑а, м.

Слова ці выраз, запазычаны з французскай мовы. Большасць французскіх слоў, або галіцызмаў, пранікла ў беларускую мову праз рускую або польскую. Юргелевіч.

[Фр. gallicisme.]

галі́ць, галю, голіш, голіць; незак., каго-што.

1. Зразаць брытвай валасы; брыць. Сяргей Суравец толькі кончыў валіць свой пушок на барадзе і мыўся над ражкаю. Крапіва.

2. Не насіць барады і вусоў. [Шаблюк] насіў невялікія сівыя вусы, але акуратна галіў бараду. Шамякін.

га́лка 1, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Птушка сямейства крумкачовых з чорным апярэннем. Угары, на голых ліпах, голасна і сварліва крычалі галкі. Шамякін.

га́лка 2, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Тое, што і галушка (у 1 знач.). [Андрэйка] адламаў ад скібкі хлеба кавалак мякішу і зляпіў галку. Гамолка.

галкі́пер, ‑а, м.

Уст. Варатар.

[Англ. goal-keeper.]

галлё, ‑я, н., зб.

Дробнае сучча, галіны. У ззянні песцяцца бярозы, Галлё спусціўшы да зямлі. Колас. Верхавіны .. дрэў былі такія пышныя, што спляталіся галлём угары і ўтваралі цяністы зялёны тунель. Чарнышэвіч. // Сухія абламаныя галіны дрэў, кустоў; хвораст, ламачча. Паабапал дарогі .. ляжала вялікае ляда, заваленае сухім галлём. Шамякін.

гало́, нескл., н.

Аптычная з’ява ў форме каляровага бліскучага круга вакол Сонца або Месяца, якая ўтвараецца ў выніку пераламлення святла ў ледзяных крышталіках верхніх слаёў атмасферы. Кожная [вясёлка] красавалася, з трохі сумнай радасцю паказваючы, як яна падобна на маленькае сонечнае гало. Караткевіч.

[Фр. halo з грэч. hálōs — круг.]

гало́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адчувае голад, хоча есці; проціл. сыты, накормлены. Горш адчуваў сябе Пятро — бульба перасядала ў горле, хоць ён учора не вячэраў і быў галодны. Шамякін. Галоднай курыцы проса сніцца. Прымаўка.

2. у знач. наз. гало́дны, ‑ага, м.; гало́дная, ‑ай, ж. Сыты галоднаму не спагадае. З нар.

3. Выкліканы голадам. Галодная смерць.

4. Неўраджайны; бедны на прадукты харчавання. Галодны год. Галодны край. □ На гаду два Юр’і, ды абодва, дурні: увосень халодны, а вясной галодны. З нар.

5. Бедны, недастаткова (для задавальнення патрэбы ў ежы, у сродках жыцця). Галодны абед. Галодны заработак. □ Годзе трымаць на галодным пайку Рагулю, падласую, гнедую: Дарогу турнэпсу! Прастор бураку! Крапіва.

•••

На галодны зуб гл. зуб.

гало́ідны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да галоідаў, змяшчае ў сабе галоіды. Галоідная соль.