галодны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адчувае голад, хоча есці; проціл. сыты, накормлены. Горш адчуваў сябе Пятро — бульба перасядала ў горле, хоць ён учора не вячэраў і быў галодны. Шамякін. Галоднай курыцы проса сніцца. Прымаўка.

2. у знач. наз. галодны, ‑ага, м.; галодная, ‑ай, ж. Сыты галоднаму не спагадае. З нар.

3. Выкліканы голадам. Галодная смерць.

4. Неўраджайны; бедны на прадукты харчавання. Галодны год. Галодны край. ▪ На гаду два Юр’і, ды абодва, дурні: увосень халодны, а вясной галодны. З нар.

5. Бедны, недастаткова (для задавальнення патрэбы ў ежы, у сродках жыцця). Галодны абед. Галодны заработак. ▪ Годзе трымаць на галодным пайку Рагулю, падласую, гнедую: Дарогу турнэпсу! Прастор бураку! Крапіва.

•••

На галодны зуб гл. зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)