Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэзерці́рства, ‑а, н.

Самавольныя ўцёкі з ваеннай службы або ўхіленне ад прызыву ў армію. У палку пачалося дэзерцірства, кожны дзень знікала па некалькі чалавек. Галавач. // перан. Ухіленне ад выканання сваіх службовых або грамадзянскіх абавязкаў.

дэзідэра́ты, ‑аў; адз. дэзідэрат, ‑а, М ‑раце, м.

Прадметы, неабходныя для папаўнення якой‑н. калекцыі, бібліятэкі, гербарыя і пад.

[Ад лац. desiderata — тое, чаго жадаюць.]

дэзінсекцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэзінсекцыі. Дэзінсекцыйныя сродкі.

дэзінсе́кцыя, ‑і, ж.

Знішчэнне шкодных насякомых спецыяльнымі сродкамі; ачыстка чаго‑н. ад шкодных насякомых. Дэзінсекцыя адзення.

[Ад фр. dés — ад‑, раз- і лац. insectum — насякомае.]

дэзінтэгра́тар, ‑а, м.

Машына для драбнення і перамешвання сыпкіх рэчываў (зямлі, солі, руды і пад.).

дэзінтэгра́цыя, ‑і, ж.

Распадзенне, расчляненне цэлага на састаўныя часткі; проціл. інтэграцыя.

[Ад фр. dés — ад‑, раз- і лац. integer — суцэльны.]

дэзінфармава́цца, ‑муецца; незак.

Зал. да дэзінфармаваць.

дэзінфармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., каго-што.

Увесці (уводзіць) у зман няправільнай інфармацыяй. Дэзінфармаваць варожую разведку.

дэзінфармацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Разлічаны на дэзінфармацыю; падманны. Дэзінфармацыйныя звесткі.

дэзінфарма́цыя, ‑і, ж.

Распаўсюджанне няправільных або фальшывых звестак з мэтай увесці каго‑н. у зман.

[Ад фр. dés — ад‑, раз- і informer — паведамляць, апавяшчаць.]