Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэдукты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэдукцыі, заснаваны на дэдукцыі. Дэдуктыўны метад. Дэдуктыўны аналіз.

дэду́кцыя, ‑і, ж.

Метад даследавання, пры якім асобнае, прыватнае пазнаецца на аснове ведання агульнага; проціл. індукцыя.

[Лац. deductio.]

дэдуцы́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да дэдуцыраваць.

дэдуцы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Вывесці (выводзіць) заключэнне шляхам дэдукцыі.

дэдэро́н, ‑у, м.

Штучнае валакно, падобнае на капрон. // Тканіна з гэтага валакна.

[Ням. Dederon — ад скарачэння DDR (ГДР).]

дэз...

Прыстаўка, якая абазначае выдаленне, знішчэнне, спыненне або адсутнасць чаго‑н., напрыклад: дэзінфекцыя, дэзарганізацыя, дэзінфармацыя.

[Фр. dés... — ад..., раз...]

дэзавуі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да дэзавуіраваць.

дэзавуі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Заявіць (заяўляць) аб нязгодзе з дзеяннямі даверанай асобы або аб пазбаўленні яе права дзейнічаць у далейшым ад імя даверніка. Дэзавуіраваць заяву свайго пасла. // Заявіць (заяўляць) аб нязгодзе з чым‑н., аб адмове ад чаго‑н. Дэзавуіраваць сваю ноту.

[Ад фр. désavouer.]

дэзадарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) дэзадарацыю.

дэзадара́тар, ‑а, м.

Сродак і прылада для дэзадарацыі.