Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

істу́жачны і сту́жачны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і істужкавы.

істу́жка і сту́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жан; ж.

1. Палоска каляровай тканіны, якая скарыстоўваецца для ўпрыгожання, аблямоўкі і інш. мэт. Чырвоная істужка. □ Выйшла на пляц.. [Аксеня] — у шаўковых істужках, заплеценых у косы. Пестрак. // Палоска шаўковай тканіны пэўнага колеру і памераў для ордэнскага знака, медаля; нашыўка; знак адрознення. Ордэнская істужка. □ Гарэлі на сонцы чырвоныя істужкі на шапках у партызан. Шамякін.

2. Доўгая вузкая палоска з якога‑н. матэрыялу, якая служыць для тэхнічных і іншых патрэб. Ізаляцыйная істужка. □ Некаторы час тэлеграф маўчаў. І вось паплыла белая стужка з кропкамі і працяжнікамі. Алешка.

3. перан.; чаго. Тое, што ўецца, цягнецца вузкай доўгай паласой. Вузкая істужка рэек ляжала ўпоперак цераз Пнівадку. Чорны. За лугам сіняй істужкай вілася рэчка. Пестрак.

4. Рухомае перадатачнае палатно ў некаторых механізмах, транспартных прыстасаваннях. Канвеерная істужка. □ Пабеглі па бясконцай істужцы транспарцёра ўгору цагліны. Паслядовіч.

•••

Кінематаграфічная істужка — празрыстая істужкападобная плёнка з нанесеным на яе слоем святлоадчувальнай эмульсіі; кінаплёнка.

Кулямётная істужка — парусінавая або металічная палоска з гнёздамі для патронаў.

істу́жкавы і сту́жкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да істужкі (у 1 знач.). Істужкавая фабрыка. // Прызначаны для вырабу істужак. Істужкавыя машыны. // Зроблены з істужкі. Істужкавыя банцікі.

2. Які мае выгляд, форму істужкі, вузкі і доўгі. Істужкавыя чэрві. Істужкавыя расліны. Істужкавыя рыбы.

3. З рухомым палатном, лентай, пасам (пра розныя прыстасаванне механізмы). Істужкавы транспарцёр. □ У цэху — самы разгар работы. Ужо безупынна стракацяць стужкавыя пілы. Мыслівец.

істужкападо́бны і стужкападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае выгляд, форму істужкі. Істужкападобнае лісце.

істэ́рык, ‑а, м.

Разм. Той, хто хварэе на істэрыю.

істэ́рыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.

Прыпадак істэрыі. Жанчына ўжо білася ў істэрыцы. Як маглі, суцяшалі яе блізкія. Лынькоў.

•••

Кідацца ў істэрыку гл. кідацца.

істэры́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Жан. да істэрык.

істэры́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць істэрычнага.

істэры́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да істэрыі, да істэрыкі. Істэрычны псіхоз. Істэрычны прыпадак.

2. Схільны да істэрыі, які ўпадае ў істэрыю. Істэрычная натура. □ [Люся Ніканава] іграла Таццяну то занадта істэрычнай, то, наадварот, празмерна чэрствай. «Полымя».

3. Характэрны для істэрыі, для істэрыка; такі, як пры істэрыі. Істэрычны голас. □ — Го-го-го! — зарагатаў пан, — го-го-го! — і браўся за бокі. Рогат нервовы, істэрычны трос яго, да слёз мучыў. Бядуля.

істэры́я, ‑і, ж.

Нервовая хвароба, яна праяўляецца ў прыпадках, павышанай зласлівасці, сутаргавым смеху са слязамі. // перан.; чаго або якая. Узбуджаная, ліхаманкавая дзейнасць у якім‑н. кірунку. Ваенна істэрыя.

[Ад грэч. hystera.]