істэрычны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да істэрыі, да істэрыкі. Істэрычны псіхоз. Істэрычны прыпадак.

2. Схільны да істэрыі, які ўпадае ў істэрыю. Істэрычная натура. ▪ [Люся Ніканава] іграла Таццяну то занадта істэрычнай, то, наадварот, празмерна чэрствай. «Полымя».

3. Характэрны для істэрыі, для істэрыка; такі, як пры істэрыі. Істэрычны голас. ▪ — Го-го-го! — зарагатаў пан, — го-го-го! — і браўся за бокі. Рогат нервовы, істэрычны трос яго, да слёз мучыў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)