Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

італья́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Італіі, італьянцаў, належыць ім. Італьянская мова. Італьянскае мастацтва.

•••

Італьянскае акно гл. акно.

Італьянская бухгалтэрыя гл. бухгалтэрыя.

італья́нцы, ‑аў; адз. італьянец, ‑нца, м.; італьянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. італьянкі, ‑нак; ж.

Народ, асноўнае насельніцтва Італіі.

і́трыевы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да ітрыю. Ітрыевая група.

і́трый, ‑ю, м.

Спец. Хімічны элемент, які належыць да групы рэдказямельных элементаў.

ітэльме́н,

гл. ітэльмены.

ітэльме́нка,

гл. ітэльмены.

ітэльме́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ітэльмена, ітэльменаў, належыць ім. Ітэльменскае паселішча.

ітэльме́ны, ‑аў; адз. ітэльмен, ‑а, м.; ітэльменка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. ітэльменкі, ‑нак; ж.

Старажытнае насельніцтва паўвострава Камчаткі, патомкі якога, змяшаўшыся з рускімі, складаюць цяпер значную частку насельніцтва Камчаткі; камчадалы.

ітэраты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Шматразовы, мнагакратны. Ітэратыўны дзеяслоў.

[Ад лац. iterativus — які часта паўтараецца.]

іу́да,

гл. юда.