Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

іша́к, ‑а, м.

1. Свойскі асёл.

2. Лаянк. Пра ўпартага неразумнага чалавека.

[Азербайдж.]

іша́чы, ‑ая, ‑ае.

Які належыць, уласцівы ішаку. Ішачы голас.

іша́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Разм. Выконваць цяжкую, няўдзячную работу.

і́шыяс, ‑у, м.

Захворванне сядалішчнага нерва.

[Ад грэч. ischias — таз, бядро.]

ішэмі́я, ‑і, ж.

Малакроўе органа ці асобнага яго ўчастка з-за абмежаванасці прытоку крыві пры закупорцы або спазмах артэрый.

[Грэч. ischō — затрымліваю і haima — кроў.]

й,

1. Адзінаццатая літара беларускага алфавіта, якая называецца «і кароткае».

2. Зычны гук, звонкі, сярэднеязычны, фрыкатыўны.

йе́менец,

гл. йеменцы.

йе́менка,

гл. йеменцы.

йе́менскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Йемена. Йеменскі народ. Йеменская кава. Йеменская нафта.

йе́менцы, ‑аў; адз. йеменец, ‑нца, м.; йеменка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. йеменкі, ‑нак; ж.

Насельніцтва Йемена, якое складаецца з арабаў.