Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

утылізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Знайсці (знаходзіць) прымяненне чаму‑н., ужыць (ужываць) з карысцю. Утылізаваць адходы.

утыліза́тар, ‑а, м.

1. Машына, прыстасаванне для перапрацоўкі якіх‑н. адходаў.

2. Работнік утылізацыйнай вытворчасці.

утыліза́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да утылізатара.

утыліза́тарства, ‑а, н.

Работа па ўтылізацыі чаго‑н.; імкненне да утылізацыі чаго‑н.

утылізацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны або служыць для перапрацоўкі якіх‑н. адходаў. Утылізацыйны цэх. Утылізацыйная ўстаноўка.

утыліза́цыя, ‑і, ж.

Выкарыстанне, ужыванне з карысцю. Утылізацыя цяпла. // Выкарыстанне якіх‑н. адходаў у якасці сыравіны, паліва, угнаення і пад. Утылізацыя адходаў вытворчасці.

[Ад лац. utilis — карысны.]

утыліта́рнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць утылітарнага. Утылітарнасць ведаў.

2. Утылітарныя адносіны, утылітарны падыход да чаго‑н. У Коласа прыгожым, паэтычным выступае звычайная, будзённая праца. Ва утылітарнасці, г. зн. практычнай мэтазгоднасці прыгожага, пісьменнік падкрэслівае яго жыццёвасць, яго «зямную» прыроду. Навуменка.

утыліта́рны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на імкненні да практычнага выкарыстання, прымянення чаго‑н.; практычны. Максім Багдановіч ставіць і вырашае праблему ідэйна-мастацкай вартасці паэтычных твораў і іх утылітарнай ролі для грамадства. Майхровіч. Замак меў чыста утылітарнае прызначэнне і быў месцам, дзе насельніцтва хавалася на перыяд ваеннай небяспекі. «Помнікі». // Які мае практычнае прымяненне; прыкладны. Утылітарныя веды.

утылітары́зм, ‑у, м.

1. Прынцып ацэнкі ўсіх з’яў з пункту гледжання іх карыснасці, магчымасці служыць сродкам для дасягнення якой‑н. мэты.

2. Напрамак у этыцы, які лічыць карысць асновай маральнасці і крытэрыем чалавечых паводзін.

[Ад лац. utilitas — карысць.]

утылітары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Паслядоўнік, прыхільнік утылітарызму (у 2 знач.).

2. Чалавек, які імкнецца з усяго атрымліваць выгаду, карысць, расцэньвае ўсё толькі з практычнага пункту гледжання.