інтэрды́кт, ‑у,
Забарона адпраўляць набажэнства, якая накладалася рымскім панам на гарады, вобласці, краіны і некаторых асоб у якасці пакарання за невыкананне рашэнняў царквы.
[Лац. interdictum — забарона.]
інтэрды́кт, ‑у,
Забарона адпраўляць набажэнства, якая накладалася рымскім панам на гарады, вобласці, краіны і некаторых асоб у якасці пакарання за невыкананне рашэнняў царквы.
[Лац. interdictum — забарона.]
інтэр’е́р, ‑а,
1. Унутраная прастора будынка, памяшкання, архітэктурна і па-мастацку аформленая.
2. Карціна, малюнак, якія паказваюць унутраную прастору памяшкання.
[Фр. interieur — унутраны.]
інтэрклу́б, ‑а,
Клуб для сустрэч прадстаўнікоў розных краін і нацыянальнасцей; інтэрнацыянальны клуб.
інтэрлю́дыя, ‑і,
Невялікая п’еса або ўрывак, якія з’яўляюцца звязкай паміж дзвюма другімі часткамі музычнага твора.
[Ад лац. inter — паміж і ludus — гульня.]
інтэрме́дыя, ‑і,
1. Кароткая п’еса або ўстаўная сцэна, звычайна камічнага зместу, якія выконваюцца паміж актамі драматычнага або опернага твора.
2. Тое, што і інтэрлюдыя.
[Ад лац. intermedio — прамежкавы.]
інтэрме́цца,
Невялікая інструментальная п’еса свабоднай формы, часам — самастойны аркестравы нумар у оперы.
[Іт. intermezzo — перапынак.]
інтэ́рн, ‑а,
Той, хто праходзіць інтэрнатуру.
[Ад лац. internus — унутраны.]
інтэрна́т, ‑а,
Памяшканне для сумеснага жыцця асоб, якія вучацца ў адной навучальнай установе або працуюць на адным прадпрыемстве.
•••
[Ад лац. internus — унутраны.]
інтэрнату́ра, ‑ы,
Адна з форм стажыроўкі ўрачоў-выпускнікоў з мэтай удасканалення ведаў або паглыблення спецыялізацыі.
інтэрна́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да інтэрната.