інтэрве́нт, ‑а,
Удзельнік або арганізатар інтэрвенцыі; захопнік.
інтэрве́нт, ‑а,
Удзельнік або арганізатар інтэрвенцыі; захопнік.
інтэрве́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і інтэрвенцыянісцкі.
інтэрвенцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і інтэрвенцыянісцкі.
інтэрве́нцыя, ‑і,
Умяшанне, звычайна ўзброенае, адной дзяржавы ва ўнутраныя справы другой дзяржавы.
[Лац. interventio.]
інтэрвенцыяні́ст, ‑а,
Прыхільна інтэрвенцыі.
інтэрвенцыяні́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да інтэрвенцыі, звязаны з ёй.
інтэрв’ю́,
Прызначаная для друку, радыё, тэлебачання гутарка якога‑н. грамадскага, палітычнага ці іншага дзеяча з карэспандэнтам па пытаннях, якія маюць грамадскі інтарэс.
[Англ. interview — сустрэча, спатканне.]
інтэрв’юе́р, ‑а,
Журналіст, які бярэ ў каго‑н. інтэрв’ю.
інтэрв’юі́равацца, ‑руецца;
інтэрв’юі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Узяць (браць) у каго‑н. інтэрв’ю.