Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мы́слік, ‑а, м.

Ручны інструмент для прабівання невялікіх дзірачак у метале, камені, скуры і г. д.

мыслі́цель, ‑я, м.

Чалавек, здольны творча мысліць, глыбока пранікаць у сутнасць з’яў; мудрэц, філосаф.

мыслі́цельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мыслення; звязаны са здольнасцю мысліць. Мысліцельныя здольнасці.

мы́сліцца, ‑ліцца; незак.

Уяўляцца, разумецца.

мы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

1. Разважаць, супастаўляючы з’явы рэчаіснасці, думкі і робячы з іх вывады. Лагічна мысліць. Мысліць вобразамі. Навучыць мысліць. □ У камуне за гэтыя гады выраслі новыя людзі, якія зусім інакш мысляць, чым мысліў учарашні селянін-уласнік, селянін — раб свайго ўласнага шкура зямлі. Галавач. [Ермаловіч:] — Вайна ёсць вайна, і трэба адпаведна мысліць. Мірнага жыцця няма, забудзь... Ваша пяцёрка — глыбокае падполле. Навуменка. Уменне мысліць на сцэне — вялікі дар для акцёра, і ён даецца далёка не кожнаму. Сабалеўскі.

2. што. Разм. Уяўляць у мыслях. [Левановіч:] Як ты мысліш сабе гэту праверку? [Гарлахвацкі:] Трэба назначыць аўтарытэтную камісію. Крапіва.

мысль, ‑і, ж.

1. Тое, што і думка (у 2 знач.).

2. Тое, што і дума ​1 (у 1 знач.). Прымоўклі хлопцы ў тлуме мыслі. Колас.

мы́слячы,

1. ‑ая, ‑ае. Здольны глыбока і самастойна мысліць; надзелены здольнасцю філасофскага мыслення.

2. Дзеепрысл. незак. ад мысліць.

мысо́к, ‑ска, м.

Разм.

1. Памянш.-ласк. да мыс. «Гарляком» хлопцы называлі тое месца, дзе рэчка крута абгінала невялікі вузкі мысок, заросшы кустамі. Якімовіч.

2. Тое, што і насок (у 1 знач.). Генька падчапіў мыском чаравіка мяч. Паслядовіч.

мыт 1, ‑у, М мыце, м.

Гіст. Падатак, пошліна за правоз тавараў цераз граніцу ці па тэрыторыі дзяржавы.

мыт 2, ‑у, М мыце, м.

Інфекцыйная хвароба ў коней, якая суправаджаецца запаленнем слізістай абалонкі насаглоткі і падсківічных залоз.

мы́та, ‑а, н.

Гіст. Тое, што і мыт ​1.