дыягана́ль 1, ‑ю,
Шчыльная баваўняная або шарсцяная тканіна з косымі рубчыкамі.
дыягана́ль 2, ‑і,
Прамая лінія, якая злучае два несумежныя вуглы многавугольніка або дзве вяршыні шматгранніка, што ляжаць не ў адной плоскасці.
•••
дыягана́ль 1, ‑ю,
Шчыльная баваўняная або шарсцяная тканіна з косымі рубчыкамі.
дыягана́ль 2, ‑і,
Прамая лінія, якая злучае два несумежныя вуглы многавугольніка або дзве вяршыні шматгранніка, што ляжаць не ў адной плоскасці.
•••
дыягана́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дыяганалі 2.
дыя́гназ, ‑у,
Урачэбнае заключэнне аб хваробе па падставе абследавання хворага.
[Ад грэч. diágnōsis — распазнаванне.]
дыягнастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе;
Паставіць (ставіць) дыягназ, вызначыць (вызначаць) хваробу.
дыягнасты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дыягназу, да дыягностыкі.
дыягно́ст, ‑а,
Урач, які ставіць дыягназы.
дыягно́стыка, ‑і,
Галіна медыцыны, якая вывучае метады і прынцыпы вызначэння дыягназу.
[Ад грэч. diagnōstikós — здольны распазнаваць.]
дыягра́ма, ‑ы,
Графічны малюнак, які наглядна паказвае суадносіны якіх‑н. велічынь.
[Ад грэч. diágramma — малюнак, фігура.]
дыядэ́ма, ‑ы,
1. Галаўная павязка грэчаскіх жрацоў, а таксама галаўны ўбор цароў у старажытнасці і ў сярэднія вякі.
2. Жаночае галаўное ўпрыгожанне з дарагіх камянёў у выглядзе невялікай кароны.
[Грэч. diádēma.]
дыя́кан, ‑а,
Ніжэйшае духоўнае званне, памочнік свяшчэнніка пры адпраўленні царкоўнай службы.
[Грэч. diákonos.]