Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

інкаса́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. інкасіраваць; інкасіраванне.

інкасі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. інкасіраваць.

інкасі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) аперацыю інкаса, прад’явіць (прад’яўляць) дакумент да плацяжу і атрымаць (атрымліваць) належныя да выплаты грошы.

[Ад іт. incassare — класці ў скрыню.]

інквізі́тар, ‑а, м.

Суддзя або член інквізіцыйнага суда. // перан. Пра жорсткага чалавека-мучыцеля.

[Лац. inquisitor — следчы.]

інквізі́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інквізітара, інквізітараў, уласцівы ім. Інквізітарскі суд. Інквізітарскія метады.

інквізі́тарства, ‑а, н.

Няўмольная жорсткасць, бязлітаснасць, уласцівыя інквізітару; мучыцельства.

інквізіцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інквізіцыі, уласцівы ёй. Інквізіцыйны трыбунал.

інквізі́цыя, ‑і, ж.

Судова-паліцэйская арганізацыя ў каталіцкай царкве, якая была створана ў 13 ст. для барацьбы з ерэтыкамі і дзейнічала крайне жорсткімі метадамі (ліквідавана ў 19 ст.).

[Ад лац. inquisitio — вышук, расследаванне.]

і́нкі, ‑аў.

Старажытны народ высокай культуры, які жыў на тэрыторыі Перу.

інко́гніта,

1. прысл. Скрыта, тайна, хаваючы сваё імя. Гэтым разам Мірэцкі прыйшоў на камбінат як бы інкогніта. Сабаленка.

2. нескл., н. Знаходжанне пад выдуманым імем; захаванне свайго імя ў невядомасці. [Балуеў:] Да таго часу, пакуль эшалон не прыйдзе на станцыю Мінск, вам трэба захоўваць інкогніта і чакаць. Мележ.

3. нескл., м. і н. Асоба, якая скрывае сваё сапраўднае імя. І ўсё ж карцела даведацца загадзя пра тое інкогніта, пляменніцу. Гроднеў.

[Ад лац. incognitus — непазнаны, невядомы.]