Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

інкрустава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад інкруставаць.

2. у знач. прым. Які мае інкрустацыю; з інкрустацыяй. Інкруставаная табакерка. Інкруставаная шкатулка. Інкруставаны срэбрам.

інкрустава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да інкруставаць.

інкрустава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Упрыгожыць (упрыгожваць) узорамі, малюнкамі з урэзаных у паверхню пласцінак косці, перламутру, металу, дрэва і інш.

інкруста́тар, ‑а, м.

Той, хто займаецца інкрустацыяй, інкруставаннем.

інкрустацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інкрустацыі. Інкрустацыйныя работы.

інкруста́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. інкруставаць. Займацца інкрустацыяй. Інкрустацыя па дрэву.

2. Узоры, малюнкі з пласцінак косці, перламутру, металу, дрэва і інш., урэзаныя ў паверхню прадмета. Стол з інкрустацыяй.

[Ад лац. incrustatio — пакрыццё чым‑н.]

інкрымінава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. інкрымінаваць.

інкрымінава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад інкрымінаваць.

інкрымінава́цца, ‑нуецца; незак.

Зал. да інкрымінаваць.

інкрымінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што, каму-чаму.

Абвінаваціць (абвінавачваць), прад’явіць (прад’яўляць) каму‑н. абвінавачванне ў чым‑н. Інкрымінаваць каму‑н. пакражу. □ [Шыковічу] страшэнна хацелася хутчэй заглянуць у справу — што і як там інкрымінуюць мёртваму Савічу? Шамякін.

[Ад лац. incriminare — абвінавачваць.]